Перайсці да зместу

Нігер (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нігер
англ. Niger
Мост цераз Нігер у Бамако
Мост цераз Нігер у Бамако
Характарыстыка
Даўжыня 4180 км
Басейн 2 117 700 км²
Расход вады 8 630 м³/с
Вадацёк
Выток Гвінея
 • Месцазнаходжанне Фута-Джалон, паўднёвы ўсход Гвінеі
 • Вышыня 745 м
 • Каардынаты 9°05′50″ пн. ш. 10°40′58″ з. д.HGЯO
Вусце Гвінейскі заліў
 • Месцазнаходжанне поўдзень Нігерыі
 • Каардынаты 5°19′20″ пн. ш. 6°28′09″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Гвінейскі заліў

Краіна
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нігер — рака ў Заходняй АфрыцыГвінеі, Малі, Нігеры, Беніне, Нігерыі). Даўжыня 4160 км. Вадазбор 2092 тыс. км²[1]. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9,3 тыс. м³/сек. Па даўжыні і плошчы басейна займае 3-е месца ў Афрыцы пасля рэк Ніл і Конга.

Дакладнае паходжанне назвы ракі невядома, і сярод даследчыкаў з даўніх пор ідзе спрэчка на гэты конт.

Распаўсюджана меркаванне, што назва ракі паходзіць з туарэгскага nehier-ren — «рака, бягучая вада». Па адной з гіпотэз назва ракі пайшла ў сваю чаргу ад слоў «егерэў н’егерэў», што на тамашэк (адна з моў туарэгаў) азначае «вялікая рака» ці «рака рэк». Так называлі Нігер і некаторыя іншыя народы, што жылі на яго берагах.

Таксама існуе гіпотэза, згодна якой вытворным назвы ракі з’яўляецца лацінскае слова niger, то бок «чорны». Такая гіпотэза дапускае, што гістарычна словы «Нігер» і «негр» аднакаранёвыя, бо апошняе таксама паходзіць ад слова «чорны».

Туземцы ж, якія жывуць паблізу ад берагоў, на асобных участках цячэння называюць раку па-рознаму: Джаліба (на мове мандынга — «вялікая рака»), Мэё, Эгхірэу, Ізо, Квора (Куара, Кавара), Бакі-н-руу і г.д., але пры гэтым абсалютная большасць гэтых назваў перакладаецца як «рака»[2].

Пятля ракі Нігер.

Рака бярэ пачатак пад назвай Джоліба на схілах Леона-Ліберыйскага ўзвышша, упадае ў Гвінейскі заліў Атлантычнага акіяна, утвараючы дэльту. Ад вытокаў прыкладна да 10° заходняй шыраты цячэ на паўночны ўсход у гарах, пераважна ў вузкай даліне, затым выходзіць на раўніны Судана, дзе разбіваецца на шматлікія рукавы і пратокі, утворачы ўнутраную дэльту. У раёне горада Тамбукту рукавы зноў злучаюцца ў адное рэчышча. Ад Курусу да Бамако і ніжэй гораду Сегу размешчана шырокая даліна, і тут рака значна павялічвае сваю ваданоснасць з прычыны ўпадзення прытокаў. У гэтым месцы рака з’яўляецца суднаходнай. Паміж гарадамі Ке-Масіна і Тамбукту Нігер падзяляецца на мноства рукавоў і працякае ў шырокай, моцна забалочанай пойме з вялікай колькасцю пратокаў, старыцаў і азёраў. У раёне Тамбукту рукавы злучаюцца ў адное рэчышча. Далей рака цячэ ва ўсходнім напрамку прыкладна каля 300 км уздоўж паўднёвай ускраіне пустыні Сахара, не прымаючы значных прытокаў. Ад паселішча Бурэм рака паварочвае на паўднёвы ўсход, ніжэй горада Елва перасякае Паўночнагвінейскае ўзвышша, дзе прымае шмат дробных прытокаў.

Далей, аж да вусця (каля 750 км), рака цячэ ў шырокай даліне, дзе зноў з’яўляецца даступнай для суднаходства. Каля горада Лакоджа ў Нігер упадае яе найбуйнейшы прыток — Бенуэ, які мае шырыню да 3 км і глыбіню да 20 м і больш. За 181 км ад акіяна паблізу горада Аба пачынаецца дэльта Нігера. Па працягласці найбольшы рукавом з’яўляецца Нун, але для суднаходства выкарыстоўваецца больш глыбокі рукаў Фаркадос. Марскія прылівы ахопліваюць большую частку дэльты і толькі на 35 км не дасягаюць яе. Нігер сілкуецца водамі летніх мусонных дажджоў і характарызуецца складаным водным рэжымам. У верхнім цячэнні паводка пачынаецца ў чэрвені і ў Бамака дасягае максімуму ў верасні і кастрычніку. У ніжнім цячэнні ўздым вады пачынаецца ў чэрвені ад мясцовых дажджоў, у верасні ён дасягае максімуму, далей узровень падае, але ў лютым зноў падвышаецца ў сувязі з прыходам сюды паводкі з верхняй часткі вадазбору.

Асноўныя прытокі Нігера: Міла, Бані (справа); Сакота, Кадуна і Бенуэ (злева)[3][4]. Самым важным прытокам Нігера з’яўляецца Бенуэ, які зліваецца з ім у раёне Лакоджы. Аб’ём прытокаў у Нігерыі ў шэсць разоў больш, чым аб’ём самога Нігера, калі ён трапляе на тэрыторыю краіны. Да дэльты выдаткі Нігера ўзрастаюць да 177 км³/год (дадзеныя да 1980-х, цягам васьмідзясятых — 147,3 км³/год[5].

Нігер адносна «чыстая» рака, у параўнанні з Нілам мутнасць яго вады прыкладна ў дзесяць разоў меншая. Гэта абумоўлена тым, што вярхоўі Нігера праходзяць па скальнай мясцовасці і не нясуць шмат глею[6]. Як і Ніл, Нігер штогод разліваецца. Гэта пачынаецца ў верасні, пік разводдзя даводзіцца на лістапад, а завяршаецца ён да мая[6].

Незвычайнай асаблівасцю ракі з’яўляецца так званая ўнутраная дэльта Нігера, утвораная ў месцы моцнага змяншэння падоўжнага рэчышчавага ўхілу. Мясцовасць уяўляе сабою вобласць рэчышчавай шматрукаўнасці, маршаў і азёр памерам з Бельгію. Мае даўжыню 425 км пры сярэдняй шырыні 87 км. Сезонныя разводдзі робяць унутраную дэльту надзвычай спрыяльнай для рыбацтва і сельскай гаспадаркі[7].

Гідралагічны рэжым

[правіць | правіць зыходнік]

Нігер сілкуецца водамі летніх мусонных дажджоў. У верхняй плыні паводка пачынаецца ў чэрвені і ў Бамака дасягае максімуму ў верасні — кастрычніку. У ніжняй плыні ўздым вады пачынаецца ў чэрвені ад мясцовых дажджоў, у верасні ён дасягае максімуму. Сярэднегадовы выдатак вады Нігера ва ўтоку 8630 м³/с, гадавы сцёк 378 км³, выдаткі падчас паводак могуць дасягаць 30—35 тыс. м³/с[8].

Водны рэжым Нігера прымеркаваны да субэкватарыяльных шырот Афрыкі і адносіцца да так званага суданскага тыпу. Рэкі гэтага тыпу сілкуюцца галоўным чынам дажджавымі водамі і характарызуюцца рэзка выяўленымі сезонным выдаткам і сцёкам (максімум звычайна дасягаецца пад канец лета і ўвосень, мінімум — зімой і вясной). Асноўныя асаблівасці воднага рэжыму Нігера звязаныя з тым, што верхняя і ніжняя яго плыні знаходзяцца ў абласцях, багатых асадкамі, а басейн сярэдняй плыні характарызуецца вялікай сухасцю і моцным выпарэннем.

Паводле дадзеных атрыманых за 40 гадоў назіранняў (з 1952 па 1992) у раёне гідраметрычнай станцыі Маланвіля  (англ.) (змесцавана на поўначы Беніна, прыкладна, у 1100 км угару па плыні ад утокі Нігера), сярэдні выдатак вады роўны прыкладна 1053 м³/с, максімальны — 2726 м³/с, мінімальны — 18 м³/с.

Асераднёныя паказчыкі выдатку вады (м³/сек) Нігера па месяцах (вылічаныя на грунце дадзеных за перыяд з 1952 года па 1992 год), замеры вырабляліся на гідраметрычнай станцыі ў горадзе Маланвіль  (англ.)
Па Герадоту Нігер быў часткай Ніла.

У сярэднія вякі арабскія географы меркавалі, што Нігер злучаецца з Нілам. Пачатак гэтай ідэі паклалі яшчэ грэцкія географы — па Герадоту, прыкладам, Нагар з’яўляўся вытокам Ніла, што сцякае з Атласа. Адным з першых, хто аспрэчыў гэту думку ў сваім сачыненні «Travels in Africa» (1799), быў В. Г. Браўн. У 1796 годзе малады шатландскі лекар Мунго Парк першым з еўрапейцаў дасягнуў Нігера. Парк устанавіў, што Нігер цячэ на ўсход і не мае ніякага дачынення ні да Сенегала, ні да Гамбіі — раней еўрапейцы лічылі, што Нігер падзяляецца на гэтыя дзве ракі. М. Парк збіраўся высветліць куды ж скіравана сапраўднае цячэнне Нігера, але з-за трапічнай ліхаманкі быў вымушаны павярнуць назад. У 1805 годзе ён ізноў наведаў Нігер і даследаваў яго цячэнне ад Бамако да Бусанга, дзе быў забіты мясцовымі жыхарамі. Пра ніжняе цячэнне Нігера ў той час нічога не ведалі, але меркавалі, што ён пускаецца ў Гвінейскі заліў. Думку гэта было пацверджана вандраваннямі Дыксана Дэнхэма і Х'ю Клэпертана ў 1825 годзе і другасным вандраваннем Клэппертона ў 1827 годзе. У канцы 20-х гадоў XIX стагоддзя французскі вандроўнік Рэнэ Калі наведаў Цімбукту, выдаючы сябе за купца-араба. У 1830 годзе брытанскі ўрад паслаў Рычарда Ландэра  (англ.), таварыша Клапертана ў ранейшым вандраванні, на берагі Нігера, для больш стараннага даследавання цячэння ракі, Ландэр, з братам  (англ.), сухім шляхам дасягнулі Бусанга, спусціліся адтуль уніз па цячэнню і, праплыўшы шлях у 900 км, дасягнулі Гвінейскага заліва.

У 1832 годзе Ландэр увайшоў у Нігер праз Бенінскую бухту і паплыў уверх па рацэ; такое ж вандраванне, адначасна з ім, здзейснілі Лэрд  (англ.) і Ольдфільд, з якіх апошні даплыў да Рабі, у 750 км ад утокі. Байкі  (англ.), супольна з англійскімі марскімі афіцэрамі, даследаваў у 1857—64 г. ніжняе цячэнне Нігера да Роба і заснаваў па берагах яго місіі і гандлёвыя станцыі. Сярэдняе цячэнне ракі, ад Цімбукту да Сай, было даследавана Бартам у 1854 годзе. Плынь Нігера паміж утокай Бенуэ і Раб бой даследавана Ральфам у 1867 годзе, але яшчэ ў 1832 годзе Лэнг амаль дасягнуў вытокаў Нігера, галоўныя ключы якога, Тымі, адкрыты Мусцье і Цвейфелем у 1879 годзе. Дакладнае даследаванне плыні Нігера паміж Гамакі і Цімбукту, з нанясеннем яго на карту, зроблена французскім афіцэрам Карэнам у 1887 годзе.

У XIX стагоддзі ў верхняй частцы сярэдняга цячэння Нігера, каля Цімбукту, зацвердзіліся французы. Гандаль адсюль скіроўваўся на захад, да нізоўяў рэкі Сенегал. Тым часам у нізоўях Нігера ўжо даўно існавалі еўрапейскія гандлёвыя факторыі — у 80-х гадах XIX стагоддзя англічане купілі французскія факторыі[4]

Выспа на Нігеры ў Малі.

24 кастрычніка 1946 года тры французы, Жан Саве, П’ер Понці і кінарэжысёр Жан Руш, усе былыя службоўцы ў афрыканскіх французскіх асадах, вырашылі здзейсніць вандраванне па ўсёй даўжыні рэкі, што да іх, хутчэй за ўсё, ніхто і ніколі не рабіў. Яны пачалі свой шлях ад самых вытокаў Нігера ў раёне Кісідугу, Гвінея-Бісау, спачатку пешым ходам, бо ўмовы не дазвалялі скарыстаць плыт. Потым яны здзяйснялі вандраванне на самых разнастайных плаўсродках, па меры таго як рака пашыралася і паглыблялася. П’ер Понці спыніў вандраванне ў Ніямеі, а двое іншых дасягнулі акіяна 25 сакавіка 1947 года. Свой шлях яны заснялі на 16-ці мілімятровую камеру, з гэтых здымак Жан Руш змантаваў свае першыя два этнаграфічныя дакументальныя фільмы: «Au pays des mages noirs» і «La chasse a l’hippopotame». Фільм служыў як ілюстрацыя да кнігі Бурачы, якая ўбачыла свет познае, «Le Niger En Pirogue» (1954), а таксама да кнігі «Descente du Niger» (2001). П’ер Понці таксама вёз з сабой друкаваную машынку і адсылаў артыкулы ў газеты па ходзе шляху[9].

У 2005 годзе нарвежскі вандроўнік Хельзе Х’еланд распачаў яшчэ адну экспедыцыю ўздоўж усёй даўжыні Нігера, пачаўшы свой шлях у Гвінея-Бісау ў 2005 годзе. Ён таксама зняў дакументальны фільм пра сваё вандраванне, які назваў «Кашмарнае вандраванне» («The Cruellest Journey»)[10].

Нігер мае адну з самых незвычайных форм рэчышча ў плане сярод буйных рэк. Падобны да бумерангу кірунак збіваў з ладу еўрапейскіх географаў на працягу амаль двух тысячагоддзяў. Выток Нігера знаходзіцца ўсяго толькі ў 240 кіламетрах ад Атлантычнага акіяна, аднак рака пачынае свой шлях у проста процілеглым кірунку, у Сахару, пасля чаго крута паварочвае направа каля старажытнага горада Цімбукту і цячэ на паўднёвы ўсход да Гвінейскага заліва. Старажытныя рымляне думалі, што рака каля Цімбукту з’яўляецца часткай Ніла, так, напрыклад, лічыў Пліній. Такога ж погляду трымаўся і Ібн Батута. Першыя ж еўрапейскія даследчыкі лічылі, што верхні Нігер цячэ на захад і злучаецца з ракой Сенегал.

Падобны вельмі незвычайны кірунак паўстаў, напэўна, з-за з’яднання ў старажытнасці дзвюх рэк у адну[11]. Верхні Нігер, што пачынаўся заходней Цімбукту, заканчваўся прыкладна ў месцы выгіну сучаснай ракі, пускаючыся ў цяпер неіснуючае возера, тым часам як ніжні Нігер пачынаўся ад узгоркаў блізу таго возера і цёк на поўдзень у Гвінейскі заліў. Пасля развіцця Сахары ў 4000-1000 гг. да н.э., дзве рэкі змянілі свае кірункі і злучыліся ў адну ў выніку перахопу  (англ.).

Гаспадарчае выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Найболей урадлівыя землі ва унутранай дэльце і ўтокавай дэльце ракі. Рака прыносіць у год 67 млн тон глея.

На рацэ пабудавана мноства плацін і гідравузлоў. Плаціны Эгрэт і Сансандзінг падымаюць ваду для арашальных каналаў. Найболей буйны гідравузел на Нігеры, Каінджы[12], быў пабудаваны ў 1960-х гадах. Магутнасць гідраэлектрастанцыі складае 960 Мвт, плошча вадасховішча — каля 600 км²[8].

Суднаходства ж на рацэ развіта толькі на некаторых участках, асабліва ад горада Ніямей да ўпадзення ў акіян. У рацэ жыве вялікая колькасць рыбы (акунь, карп і інш.), таму сярод мясцовых жыхароў развіта рыбалоўства.

Ва ўпадзення ракі ў Гвінейскі заліў — марскі порт у горадзе Порт-Харкарт.

Рачны транспарт

[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2009 года ўрад Нігерыі вылучыў 36 мільярдаў найраў на правядзенне днопаглыбных прац на Нігеры ад Бара  (англ.) да Вары дзеля ачысткі дна ад глею. Драгаванне прызначалася для палёгкі транспартавання грузаў у селішчы, што знаходзяцца далёка ад Атлантычнага акіяна[13]. Падобныя працы меркавалася правесці яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў назад, але яны былі адкладзены[14]. Прэзідэнт Нігерыі Умару Яр-Адуа адзначыў, што праект забяспечыць магчымасць круглагадовай навігацыі па Нігеры, і выказаў надзею, што да 2020 года Нігерыя стане адной з дваццаці найболей індустрыялізаваных краін свету[13][14]. Алхайі Ібрагім Бія, міністр транспарта Нігерыі, сказаў, што міністэрства зробіць усё магчымае, каб завяршыць гэты праект у адведзеныя тэрміны. Былі выказаны боязі, што падобныя працы могуць негатыўна адбіцца на вёсках, размешчаных ва ўзбярэжных зонах[13]. Пад канец сакавіка 2010 года праект па днопаглыбных працах на Нігеры быў завершаны на 50 %[15].

  1. Gleick, Peter H. (2000), The World's Water, 2000-2001: The Biennial Report on Freshwater, Island Press, p. 33, ISBN 1-55963-792-7; online at Google Books
  2. В. К. Губарев. Река НигерДостопримечательности Стран Мира. retravel.ru. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 2012-3-7.
  3. Фридрих Ган. Африка. — 2-е изд. — Санкт-Петербург: Типография товарищества «Просвещение», 1903. — С. 393—395. — 772 с. — (Всемирная география под общей ред. проф. В.Сиверса.).
  4. а б Нигер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  5. FAO: Irrigation potential in Africa: A basin approach, The Niger Basin, 1997
  6. а б Reader 2001, p. 191
  7. Reader 2001, pp. 191–192
  8. а б Нигер (река в Африке) / Муранов А. П. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  9. Baugh, Brenda, About Jean Rouch, Documentary Education Resources, Праверана 27-Jan-2010 {{citation}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
  10. Bergen International Film Festival — The Cruelest Journey Архівавана 16 ліпеня 2011.
  11. New encyclopedia of Africa, Volume 4. John Middleton, Joseph Calder Miller, p.36
  12. Нигер // Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. 2006.
  13. а б в Nigeria begins vast river dredge(недаступная спасылка). BBC (10 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 11 верасня 2009.
  14. а б Wole Ayodele. Yar'Adua Flags off Dredging of River Niger(недаступная спасылка). This Day Online (9 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2009. Праверана 11 верасня 2009.
  15. N36bn River Niger dredging project 50% completed – FG(недаступная спасылка). Punch on the web (25 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2011. Праверана 11 мая 2010.